Фотасправаздача мерапрыемстваў шостага школьнага дня © Старагабская сярэдняя школа

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Старагабская сярэдняя школа"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

адмін сайта

 

© copyright

 

Фотасправаздача мерапрыемстваў шостага школьнага дня


Справаздача аб правядзенні шостага школьнага дня

У суботу 2 верасня у кабінеце фізікі для вучняў прайшла гульнева-пазнавальная праграма “Пазнай Беларусь – пазнай сябе”. З дапамогай інтэрактыўнай прэзентацыі дзеці здзейсніліпадарожжа па сваей краіне, адказалі на займальныя пытанні і актыўна правялі свій час.

 

Шосты школьны дзень 9 верасня быў традыцыйна прысвечаны спартыўным мерапрыемствам і для навучэнцаў была праведзена спартыўная гульня “Самыя, самыя, самыя…”

 

16 верасня вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённым спартыўна-патрыятычным мерапрыемстве “Шлях мужнасці”.

 

23 верасня, як і кожны шосты школьны дзень праходзілі заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Музеезнаўства” і “Юны экскурсавод” пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Серадзінскага Уладзіміра Сяргеевіча.

 

У рамках шостага школьнага дня 30 верасня была праведзена інтэлектуальная віктарына “Падарожжа па краіне ведаў”, дзе школьнікі у гульневай форме адказалі на прапанаваныя пытанні, даведаліся шмат новага.

 

Традыцыйна ў шосты школьны дзень у нашай школе вучні знаемяцца з традыцыямі, абрадамі і рамесламі беларускага народа. Так 7 кастрычніка, падчас гульневай праграмы “Беларуская скарбонка” школьнікі мелі магчымасць згуляць у беларускія народныя гульні.

 

14 кастрычніка у рамках 6-га школьнага дня вучні наведалі тэматычную літаратурна-дакументальную выставу з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі...».

 

Адным з напрамкаў працы ў шосты школьны дзень з’яўляецца профарыентацыйная работа. У суботу 21 кастрычніка Качарго Таццяна Яўгенаўна пазнаеміла дзяцей з прафессіямі, якія звязаны з жывеламі.

 

28 кастрычніка вучні нашай школы пазнаеміліся з асновамі фінансавай граматнасці. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у квэст-гульні “Па прыступках фінансавай граматнасці”

 

 

4 лістапада прайшоў адборачны тур 7 фестывалю КВЗ. Віншуем нашу каманду #GabyBagnaSiti з выхадам у паўфінал.

У шосты школьны дзень 11 лістапада для навучэнцаў былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы "Вяселыя старты"

Упрыгожванне школы да Навагодніх свят

Пазнавальная гульня “100 і 1 пытанне пра Беларусь”

Карысна і цікава праводзяць шосты школьны дзень вучні ДУА “Старагабская сярэдняя школа”. Прадстаўнікі пачатковай школы наведалі басейн у Мядзельскім ФАЦ, дзе з радасцю вучыліся плаваць і замацоўвалі свое здароўе. А вось вучні 5 класа правялі ў рамках акцыі “Тры дзесяткі добрых спраў” акцыю па збору макулатуры. Якая прайшла пад дэвізам “Добрыя справы пачынаюцца з цябе”.

 


 

        stgaby@myadel.gov.by

       +375 17 97 21359

 

Той, хто мала ведае, малому можа і вучыць. (Каменскі Я.)