Аб установе © Старагабская сярэдняя школа

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Старагабская сярэдняя школа"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

адмін сайта

 

© copyright

 

Аб установе


  1. Устанавіць наступны рэжым работы ўстановы адукакцыі з 01.09.2023 па 31.05.2024

   

           1.1. для вучняў I-ІX класаў 5-дзённы вучэбны і 6-дзённы школьны тыдзень, для выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі – 5-дзённы тыдзень з рэжымам работы 10,5 гадзін у дзень.

         1.2. час работы ўстановы адукацыі, уключаючы вучэбныя заняткі, гадзіны арганізацыйна-выхаваўчай работы, гурткі:

         панядзелак – пятніца – з 8.00 да 17.00;

         субота – з 9.00 да 13.00.

         1.3. расклад званкоў:

                               

                                           

                                           1 урок – 9.00 - 9.45 (снеданне)

                                            2 урок – 10.05 - 10.50

                                             3 урок – 11.05 - 11.50 абед 1

                                               4 урок – 12.10 - 12.55 абед 2

                                             5 урок – 13.15 - 14.00

                                             6 урок – 14.15 - 15.00 (полудзень)

                                             7 урок – 15.30 - 16.15

                                            

         1.4. У 2023/2024 навучальным годзе:

У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

  •  першая чвэрць – з 1 верасня 2023 г. па 28 кастрычніка 2023 г.;
  •  другая – з 8 лістапада 2023 г. па 23 снежня 2023 г.;
  •  трэцяя – з 8 студзеня 2024 г. па 23 сакавіка 2024 г.;
  •  чацвёртая – з 1 красавіка 2024 г. па 31 мая 2024 г.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

  •  восеньскія – 10 дзён з 29 кастрычніка 2023 г. па 7 лістапада 2023 г. уключна;
  •  зімовыя – 15 дзён з 24 снежня 2023 г. па 7 студзеня 2024 г. уключна;
  •  вясновыя – 8 дзён з 24 сакавіка 2024 г. па 31 сакавіка 2024 г. уключна;
  •  летнія – 92 дні з 1 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г.,
    для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 81 дзень з 12 чэрвеня 2024 г. па 31 жніўня 2024 г. уключна.

Для вучняў І–ІІ класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага 2024 г. па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.

Міністэрства адукацыі Республікі Беларусь

          2. Арганізаваць дзяжурства настаўнікаў па школе згодна зацверджанага графіка дзяжурства:

Дні тыдня

Дзяжурныя настаўнікі

 

Час дзяжурства

Панядзелак

 

Сліж Г. І., Босая А. Д.

8.00 – 16.25.

Аўторак

 

Леановіч Н. Б.,Нагела В.М

8.00 – 16.25.

Серада

 

.Крывашэева Ж. У., Ярмаковіч А.А

8.00 – 16.25.

Чацвер

 

Карабейнік С. М., Варабей Н. Б.

8.00 – 16.25.

Пятніца

 

Качарго Т. Я., Несцяровіч Л. У.

8.00 – 16.25.

Субота

 

Серадзінскі У. С.

8.00 – 13.00

        

         3. Арганізаваць правядзенне агульнашкольнай лінейкі ў аўторак пасля трэцяга ўрока.

Маршрут движения

школьного автобуса в ГУО «Старогабская средняя школа»

 

п/п

Название

населённого пункта

Количество обучающихся

учащиеся

воспитанники

Мядель

1

0

Романовщина

11

1

Дягили

0

2

Слобода

0

2

                                                   ВСЕГО:

12

5

 

     Время отправления автобуса из г. Мядель – 7.15. Время прибытия в аг. Старые Габы – 8.00. Отправление из аг. Старые Габы – 16.20.

З гісторыі ўстановы  адукацыі

1884г. – узнікненне  ў в.Старыя  Габы  пачатковай школы.

1914-1916гг. –  будаўніцтва   новай школы,   якая   падчас  Вялікай  Айчыннай вайны была спалена.

1944г. – адкрыццё пачатковай школы.

1948г. –  адкрыццё сямігодкі.

1952г. –  адкрыццё сярэдняй школы.

1971г. – узведзены сучасны будынак школы.

1999г. –  утварэнне ўстановы новага тыпу –  школы-сада.

2005г. – перайменавана ў ДУА “Старагабскі ВПК ДС-САШ”.

2008г. – далучана Занеўская БШ.

2011г.– перайменавана ў ДУА “Старагабскі ВПК ДС-СШ”.

2022г. - перайменавана ў ДУА "Старагабская сярэдняя школа".

Асаблівасці зместу  навучання і выхавання

Ступені навучання і выхавання:

   3-6 год- група дашкольнай адукацыі;

   1-4 класы – І ступень;

   5-9класы - ІІ ступень;

   10-11 - ІІІ ступень;

  

  Ва ўстанове адукацыі арганізавана работа 17 факультатываў розных накірункаў. Ахоп факультатыўнымі заняткамі складае  100%.  

 Групу  дашкольнай  адукацыі  наведваюць 10 выхаванцаў.

  У   школе   29  вучняў. Сярэдні бал паспяховасці ў 2022/2023 навучальным  годзе склаў 6,9 балаў.

  Працуюць     аб'яднанні па інтарэсах: “Музеязнаўства”, “Юны экскурсавод”,   “Шахматы і шашкі”,  “Папяровыя фантазіі”.  Ахоп вучняў гуртковай дзейнасцю складае 100%.

 

 

 

Нашы педагогі

Колькасны склад: 13 настаўнікаў, 2 выхавацелі,  ( мужчын – 3,  жанчын - 12)

Адукацыйны ўзровень:

      14 – вышэйшая адукацыя;

       1 – сярэдняя спецыяльная.

Кваліфікацыйныя катэгорыі:

      8 –  вышэйшая катэгорыя;

      7 –  першая катэгорыя;

      1– другая катэгорыя;

 

Здароўе і спорт

   Установа мае спартыўную залу,  стадыён, дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі.  Праводзяцца  Дні здароўя.

         

 

 

 

Краязнаўчы музей

  20.07.1986г. у дзень свята вёскі адкрыты школьны  музей,  стваральнікам  якога  з’яўляецца  былы  настаўнік  Федарэц Рычард Савельевіч.

Сувязі і супрацоўніцтва

-         ААТ  “Слабадская зара”, ААТ “Зані”;

-         ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

-         ДУДА “Цэнтр турызму”

 

Грамадскія арганізацыі

  БРСМ , БРПА

атрад ЮІР, атрад юных выратавальнікаў-пажарных,

атрад юных выратавальнікаў на вадзе

Метадычная база

  Кабінеты інфарматыкі, матэматыкі,

 фізікі і хіміі, біялогіі і геаграфіі, гісторыі, беларускай мовы і літаратуры,

  рускай  мовы  і  літаратуры, абслуговай  працы,   камбінаваная  майстэрня.

 

 

 

 

 

Наш адрас: 222393

Мінская вобласць,  Мядзельскі раён,

 

в. Старыя Габы, вул. Школьная, 4.

Тэл.: (01797) 21359

          (01797) 21539

E-mail

staryegaby@myadel.gov.by

  Камплектаванне

класаў і групы дашкольнай адукацыі ДУА “Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

на 2023/2024 навучальны год

 

Клас

Колькасць вучняў/выхаванцаў

1 клас

     3 вучні

2 клас

     -

3 клас

     1 вучань

4 клас

     3 вучні

5 клас

     2 вучні

6 клас

     5 вучняў

7 клас

      3 вучні

9 клас

     6 вучняў

10 клас

     2 вучні

11 клас

    4 вучні

Усяго вучняў

     29 вучняў

Колькасць класаў-камплектаў

     8

Група дашкольнай адукацыі

     10 выхаванцаў

Усяго навучэнцаў

  39

 

 

Дырэктар                                                                І. Ч. Босы

 

 

 

МЭТА:  стварэнне ўмоў для забеспячэння павышэння якасці адукацыі,   асобаснага росту навучэнцаў  і падрыхтоўкі іх да паўнацэннага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім і прафесійным жыцці.

ЗАДАЧЫ:

  • садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці ўстановы праз удасканальванне зместу і структуры адукацыйнага  працэсу;
  • забяспечыць захаванне здароўя навучэнцаў праз авалодванне навыкамі здаровага ладу жыцця, прафілактыку шкодных залежнасцей; ствараць бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці выхаванцаў і вучняў;
  • ствараць умовы для павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, іх падрыхтоўкі да работы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы і авалодвання сучаснымі падыходамі да арганізацыі адукацыйнага працэсу;
  • садзейнічаць фарміраванню патрыятызму, грамадзянскасці, духоўнасці і нацыянальнай самасвядомасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
  • працягваць работу па  ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

Дата стварэння музея – 20 ліпеня 1986г.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

  • Мінулае нашых мясцін
  • Пад уладай буржуазна-памешчыцкай Польшчы (1920-1939 г.г.)
  • Народная творчасць
  • У дружнай сям’і савецкіх народаў (1939-1941 г.г.)
  • За гонар і незалежнасць Айчыны (1941г.) 
  • Гісторыя калгаса
  • “Тут дзесяць класаў пройдзена”

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду – 1061,
дапаможнага фонду – 411.

Музей займае адзін пакой былога дзіцячага сада. Плошча – 88 м. кв.
У экспазіцыі музея ёсць экспанаты, якія датуюцца IX, ХІІ, XVII-XX ст.ст.

  

На базе музея праводзяцца прадметныя ўрокі па гісторыі, літаратуры, геаграфіі, класныя гадзіны, бацькоўскія сходы. На працягу навучальнага года і падчас правядзення аздараўленчага лагера праводзяцца экскурсіі для вучняў і педагогаў не толькі гэтай установы адукацыі, але і ўстаноў адукацыі раёна. Гасцінна расчыняюцца дзверы музея для сустрэчы з ветэранамі, воінамі-інтэрнацыяналістамі, з мясцовымі краязнаўцамі і паэтамі. Карыстаюцца попытам пастаянна дзеючыя выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Стала добрай традыцыяй праводзіць у музеі прыём у члены БРПА.

На базе музея працуюць гурткі “Музеязнаўства” і “Юны экскурсавод”, факультатыў “Асновы вучнёўскай даследчай працы па гісторыі”.

У газетах “Нарачанская зара”, “Мінская праўда”, “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета” публікаваліся матэрыялы аб рабоце школьнага музея.

Адрас музея – 222393 в. Старыя Габы, вул.Школьная, д.1
тэлефон: 8 017 97 21359

Кіраўнік музея Серадзінскі Уладзімір Сяргеевіч

 


 

        stgaby@myadel.gov.by

       +375 17 97 21359

 

Выхоўваем павінен сам валодаць розумам, вялікім самавалоданнем, дабрынёй, высокімі маральнымі поглядамі. (Драгоманов М. П.)