Правілы бацькоў
Бацькі навучэнцаў з'яўляюцца ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу. Абавязаны фарміраваць у дзяцей грамадзянскасць, патрыятызм, выхоўваць іх на аснове культурных і духоўных традыцый беларускага народа, паважаць гонар і годнасць настаўнікаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Узаемадзейнічаючы з удзельнікамі адукацыйнага працэсу, бацькі навучэнцаў павінны кіравацца наступнымі правіламі:
1. Забяспечваць умовы для выхавання, атрымання адукацыі і развіцця сваіх дзяцей.
2. Добрасумленна і якасна выконваць абавязкі бацькоў, з'яўляцца для дзяцей узорам.
3. Ствараць умовы, неабходныя для вучобы, сацыялізацыі, умацавання здароўя, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці, абараняць яго правы і законныя інтарэсы.
4. Забяспечваць выкананне дзецьмі патрабаванняў настаўнікаў, правіл унутранага распарадку ўстановы адукацыі, правіл для вучняў.
5. Пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах з настаўнікамі, іншымі бацькамі, праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць.
6. Падтрымліваць з удзельнікамі адукацыйнага працэсу канструктыўныя і даверлівыя адносіны, узаемадзейнічаць з настаўнікамі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.
7. Садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і бацькоўскай супольнасці.
8. Выконваць этычныя прынцыпы і правілы паводзін, у тым ліку ў інтэрнет-прасторы, паважліва ставіцца да нацыянальных і рэлігійных пачуццяў удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
9. Вонкавым выглядам, паводзінамі, культурай зносін быць станоўчым прыкладам для свайго дзіцяці і іншых навучэнцаў.
10. Імкнуцца да павышэння ўласнай псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці.
ГОСУДАРСТВЕННЫЕ ГАРАНТИИ И ЛЬГОТЫ СЕМЬЯМ, ВОСПИТЫВАЮЩИМ ДЕТЕЙ, В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ
Законодательство Республики Беларусь об ответственности родителей за воспитание детей
Закон РБ О правовом положении иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь
Закон РБ «О противодействии торговле людьми»