Інфармацыя для бацькоў будучых першакласнікаў
Умовы прыёму ў 1 клас на 2022/2023 навучальны год
Прыём вучняў у першы клас кіруецца артыкулам 159 п.2 КОДЭКСА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ АДУКАЦЫІ
“В первый класс принимаются лица, которым на 1 сентября соответствующего учебного года исполняется шесть и более лет. По желанию одного из законных представителей ребенка допускается прием в 1 класс лица, которому шесть лет исполнится в период с 1 по 30 сентября соответствующего учебного года”.
Інфармацыя аб навучанні на 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі
ў ДУА “Старагабская сярэдняя школа”
Мова навучання – беларуская
Навучанне ў першую змену
Для залічэння дзіцяці ў першы клас бацькі (законныя прадстаўнікі) дзіцяці прадастаўляюць наступныя дакументы:
- Медыцынская даведка з заключэннем аб допуску да навучання з 6 гадоў
- Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці
- Заява ад аднаго з законных прадстаўнікоў аб прыёме дзіцяці ў школу адпаведнага ўзору (узор заявы ў прыёмнай камісіі)
Прыём дакументаў ажыццяўляецца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2022 года.
Панядзелак-пятніца 9.00-15.00, кабінет намесніка дырэктара па ВВР
Кантактны тэлефон 21359
Што патрэбна першакласніку?
- Сшыткі: у клетку (вялікую) - 4 шт, у лінейку; - 4 шт
- Вокладкі для пропісей - 4 шт
- Альбом - 4 шт
- Каляровая папера (1 вялікі фармат, 1 маленькі) - 4 шт
- Каляровыя алоўкі - 1 коробка
- Простыя алоўкі - 2 шт
- Шарыкавыя ручкі - 2 шт
- Пластылін, дошчачка для лепкі - 1 шт
- Гуаш - 1 коробка
- Клей ПВА - 1 банка
- Пэнзлі - 2 шт
- Нажніцы з тупымі канцамі - 1 шт
- Лінейка (20 см) - 1 шт
- Сцірка - 1 шт
- Лікавыя палачкі -1 камплект
- Дзіцячыя кніжкі-малышкі на рускай і беларускай мовах - 3 шт
- Папяровыя салфеткі - 2 пачкі
- Спатыўная форма -1 камплект
- Спартыўны абутак -1 камплект
- Любыя цацкі для гульняў - 2 шт
- Фарбы акварэльныя -1 камплект
- Вокладкі для кніг 1-ага класа - 3 шт
- Пенал - 1 шт
- Папка для сшыткаў - 1 шт
- Указка, закладкі для кніг – па 1шт
- Картон белы, каляровы - 1+1 шт
- Папка з10 файламі - 1 шт
Парады бацькам
Падтрымайце ў дзіцяці яго імкненне стаць школьнікам. Ваша шчырая зацікаўленасць у яго школьных справах і клопатах, сур'ёзнае стаўленне да яго першых дасягненняў і магчымых цяжкасцяў дапамогуць першакласніку пацвердзіць значнасць яго новага становішча і дзейнасці.
Абмяркуйце з дзіцем тыя правілы і нормы, з якімі ён сустрэнецца ў школе. Растлумачце іх неабходнасць і мэтазгоднасць.
Ваша дзіця прыйшло ў школу, каб вучыцца. Калі чалавек вучыцца, у яго можа нешта не адразу атрымацца, гэта натуральна. Дзіця мае права на памылку.
Складзіце разам з першакласнікам распарадак дня, сачыце за яго выкананнем.
Не прапускайце цяжкасці, якія магчымыя ў дзіцяці на пачатковым этапе авалодання навучальнымі навыкамі. Калі ў першакласніка, напрыклад, ёсць лагапедычныя праблемы, паспрабуйце справіцца з імі на першым годзе навучання.
Падтрымайце першакласніка ў яго жаданні дабіцца поспеху. У кожнай працы абавязкова знайдзіце, за што можна было б яго пахваліць. Памятаеце, што пахвала і эмацыйная падтрымка здольныя прыкметна павысіць інтэлектуальныя дасягненні чалавека.
Калі вас нешта турбуе ў паводзінах дзіцяці, яго навучальных справах, не саромейцеся звяртацца за парадай і кансультацыяй да настаўніка або школьнага псіхолага.
З паступленнем у школу ў жыцці вашага дзіцяці з'явіўся чалавек больш аўтарытэтны, чым вы. Гэта настаўнік. Паважайце меркаванне першакласніка аб сваім педагогу.
Вучэнне - гэта нялёгкая і адказная праца. Паступленне ў школу істотна мяняе жыццё дзіцяці, але не павінна пазбаўляць яго разнастайнасці, радасці, гульні. У першакласніка павінна заставацца дастаткова часу для гульняў .
Вы як ніхто іншы ведаеце свайго дзіцяці, прыслухайцеся да яго, паспрабуйце зразумець яго пачуцці і перажыванні. І тады вучоба ў школе будзе ў радасць дзіцяці і бацькам.
А 1 верасня ўладкуйце дзіцяці сапраўднае свята - паход у парк, выезд на прыроду, наведванне кінатэатра ці тэатра. І АБАВЯЗКОВА - кветкі. І абавязкова - торт або пірог. Свята! Нават калі дзіця ідзе не ў першы, а ў другі ці ў чацвёрты клас. Адзін раз у год - свята школы. Бо гэта ж так выдатна - «першы раз у першы клас»!