Экскурсійныя маршруты © Старагабская сярэдняя школа

 

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

БеларускiРусский

 

Государственное учреждение системы образования
Республики Беларусь

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

наш баннер

 

админ сайта

 

© copyright

 

Экскурсійныя маршруты


Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Старагабская сярэдняя школа”  

 

 

 

 

“СЦЯЖЫНКАМІ  РОДНАГА КРАЮ”

 

 

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА ЭКСКУРСІІ

 

Тып экскурсіі: аглядная (многапланавая)

Від экскурсіі: аўтобусная

Працягласць маршрута ў абодва канцы: 58 км

Працягласць: 3 гадзіны 20 хвілін, з іх:

                          1 гадзіна 50 хвілін астранамічных непасрэднага вядзення экскурсіі,           

                          1 гадзіна 30 хвілін астранамічных суправаджэння.            

Склад групы: для масавай аудыторыі.

Аўтар-складальнік: У.С.Серадзінскі, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

 

Змест экскурсіі:

  • Экскурсія “Сцяжынкамі роднага краю” знаёміць з гісторыяй і славутасцямі населеных пунктаў малой Радзімы,  асаблівасцямі прыроды Мядзельшчыны;
  • на маршруце экскурсанты атрымоўваюць інфармацыю аб населеных пунктах і аб’ектах, якія сустракаюцца на шляху (г.Мядзел, вёсак Баяры, Гулі, Слабада, Бадзені, Зані і інш.), наведваюць два музеі (раённы музей Народнай Славы і музей гісторыі школы ДУА “Мядзельская СШ №1 імя У.Дубоўкі);

 

 

Мэта экскурсіі: 

  • садзейнічаць пашырэнню кругагляду;
  • выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, павагу да беларускай культуры і гісторыі;
  • садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, развіццю інтарэсу да гісторыі малых населеных пунктаў;
  • прыцягнуцць увгу да Мядзельшчыны і вызваць інтарэс да яе вывучэння, фарміраваць бачанне сувязі паміж гісторыяй рэгіёна і гісторыяй Беларусі;
  • выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў гістарычнай мінуўшчыны роднага краю.

 

 

Задачы экскурсіі:

  • садзейнічаць абуджэнню інтаррэсу да культурна-гістарычнай спадчыны і выхаванню беражлівых адносін да яе;
  • садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці;
  • на прыкладзе гістарычных, архітэктурных помнікаў, літаратурных, прыродазнаўчых і іншых аб’ектаў даць уяўленне аб некаторых этапах гісторыі Беларусі, яе асобных населеных пунктаў;
  • пазнаёміць са славутымі мясцінамі малой Радзімы;
  • пазнаёміць з біяграфіямі знакамітых людзей Беларусі, жыццё якіх звязана з мясцінамі, праз якія пралягае маршрут экскурсіі;
  • пры правядзенні экскурсіі з навучэнцамі на канкрэтных аб’ектах пашырыць і замацаваць іх веды па курсе гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі;
  • вызваць жаданне і цікавасць пабываць на другіх экскурсіях па гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

 

Агульныя метадычныя ўказанні:

  • экскурсія павінна насіць патрыятычны характар, быць актуальнай;
  • аб’ём і паслядоўнасць агульнага матэрыялу залежыць ад канкрэтнай аўдыторыі экскурсантаў;
  • агульны матэрыял павінен быць толькі фонам для канкрэтных мясцовых падзей, не павінен пераважаць над мясцовым;
  • не трэба злоўжываць вельмі вялікай колькасцю дат, лічбаў, імёнаў, а выбіраць найбольш яркае і неабходнае, якое добра запамінаецца з улікам узросту і падрыхтаванасці экскурсантаў;
  • мэтазгодна мець пры сабе партфель экскурсавода з неабходнымі рэпрадукцыямі і цытатамі;
  • экскурсавод павінен мець вялікі запас ведаў не толькі пра канкрэтныя аб’екты, але і ў цэлым па гісторыі, этнаграфіі, архітэктуры і прыродзе Паазер’я;   
  • экскурсавод павінен весці паказ і расказ дыферыянцыравана, з улікам узросту і падрыхтаванасці (адукацыйнага ўзроўню) экскурсантаў; у рабоце з малападрыхтаванай аўдыторыяй пазбягаць незразумелых тэрмінаў, шматслоўных тлумачэнняў і разваг;
  • экскурсавод павінен абапірацца на зрокавы рад, уносіць разнастаўнасць у прыёмы паказу і расказу;
  • экскурсавод павінен быць талерантным, з павагай адносіцца да носьбітаў іншых поглядаў і перакананняў;
  • экскурсавод павінен прытрымлівацца часу, які адведзены на паказ аб’ектаў, памятаць аб праграме і дакладна выконваць яе.

 

Агульныя арганізацыйныя ўказанні:

 

  • дакладна ўказваць месца і час збору групы (калі даецца вольны час);
  • папярэджваць, асабліва дзяцей, аб правілах паводзін пры наведванні некаторых аб’ектаў агляду, пры пасадцы ў аўтобус і выхаду з яго, у час пераходаў ад аб’екта да аб’екта, аб выкананні правіл тэхнікі бяспекі;
  • пры правядзенні экскурсіі са школьнікамі не згаджацца на просьбу настаўніка (выхавальніка) аб правядзенні экскурсіі без яго;
  • пры вяртанні да месца прыёму групы напамінаць не забываць рэчы ў аўтобусе і прасачыць за гэтым.

 

Маршрут экскурсіі:

   Месца прыёму групы (аграгарадок Старыя Габы) – камень-ахвярнік (1,2 км на поўнач ад вёскі) – фальварак Тэрэз-Двор – вёска Баяры – вёска Навасёлкі – стэла на месцы гібелі Н.М.Асіненка – фальварак Старая Жосна -  вёска Гулі – вёска Слабада (наведванне музея А.Гурыновіча) – фальварак Кавалькі  – паварот на вёску Бакачы – вёска Леанардава (Маргі) – вёска Дзягілі – вёска Сцюдзяніца – вёска Мікасецк (без заезда) – горад Мядзел (наведванне раённага музея народнай Славы або музея ДУА “Мядзельская СШ №1 імя У.Дубоўкі”; аглядавая экскурсія па гораду ці тэматычная “Вандроўкі па сярэдневяковаму Мядзелу” – на выбар) – вёска Мікасецк (помнік) – вёска Сцюдзяніца – дрэва Мацярынскай любові (1-шы км на поўдзень ад вёскі) – вёска Вусаўшчына (Юдкі) – вёска Раманаўшчына – вёска Зані – вёска Качаны (дом, дзе нарадзіўся В.П.Шаранговіч) – вёска Бадзені (дом, дзе нарадзіўся Мікола Шабовіч), – вёска Пятрова – вёска Мазалеўшчына – вёска Канчане – аграгарадок Старыя Габы.

 

Уступленне да экскурсіі: 

 

  • уступленне даваць пасля пасадкі групы ў аўтобус да пачатку руху: 2-3 хвіліны.

У арганізацыйнай частцы:

  • пасля знаёмства з групайй назваць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, прадставіць вадзіцеля (калі ён прыбыў з экскурсаводам); 
  • абумовіць усе арганізацыйныя пытанні, напомніць, калі гэта школьнікі, асноўныя правілы паводзін у аўтобусе, на прыпынках, пры ўваходзе ў аўтобус, пры выхадзе з яго і аб правілах бяспекі ў час руху аўтобуса. 

У інфармацыйнай частцы:   

  • даць кароткае паведамленне аб тэме экскурсіі, узгадаць 2-3 найбольш цікавыя падзеі ці аб’ектаы, не даючы ім падрабязную характарыстыку, назваць час знаходжання  на экскурсійным маршруце.

Заўвагі: 

 

  • час, які ўказаны ў графе “4”, уключае ў сябе як час паказу аб’ектаў і расказу пра іх, лагічных пераходаў, так і час пераезду аўтобуса да наступнага аб’екта. 
  • дадзеную экскурсію можна пачынаць з любога населенага пункта.

Маршрут экскурсіі

Месцы прыпынкаў

Аб’екты паказу

Час

ін.)

Асноўны змест экскурсіі. Пералік падтэм і пытанняў.

Арганізацыйныя ўказанні

Метадычныя ўказанні

1

2

3

4

5

6

7

Ад месца прыёма групы

 

 

5

Уводзіны да тэмы экскурсіі: “Сцяжынкамі роднага краю…”

Уступленне закончыць да пад’езда да першага аб’екта

З дапамогай ўступлення ўсталёўваецца эмацыянальна-псіхалагічны кантакт з групай, экскурсанты настройваюцца на ўспрыманне экскурсіі. Уступленне павінна быць кароткім і лаканічным, не стамляючым экскурсантаў. Рэкамендуецца ў расказе выкарыстоўваць мясцовыя прымаўкі і пагаворкі, урыўкі з твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Праездам

Аграгарадок Старыя Габы

 

Цэнтр аграгарадка, бюст С.М.Кіраву

Даецца кароткая гістарычная даведка. Пасля гэтага сканцэнтраваць увагу на помніках гісторыі і прыроды.

Пасля даведкі зрабіць пераход да культавых камянёў Мядзельшчыны.

Дарога аг. Старыя Габы – в. Баяры

Праездам

Камень-ахвярнік

4

Культавыя камяні Мядзельшчыны: “Частка краявідаў Мядзельшчыны…”

Папярэдзіць вадзіцеля аб зніжэнні хуткасці.

Даць кароткую даведку аб валунах Мядзельшчыны, выкарыстаць легенду аб камені-ахвярніку.

 

Праездам

Фальварак Тэрэз-Двор

7

Помнікі сядзібна-паркавай архітэктуры: “На тэрыторыі Мядзельскага раёна..”

Звярнуць увагу на хуткасцць руху аўтобуса

Даць кароткую экскурсійную даведку аб фальварку, зрабіць лагічны пераход да “З гісторыі населеных пунктаў раёна”

Вёска Баяры

Прыпынак без выхаду

Панарама населенага пункта, брукаваная дарога, фундамент былой польскай школы 

7

“Баяры – паселішча ваяроў…”   .

Знізіць рух аўтобуса

Даць кароткую гістарычную даведку пра населены пункт, звярнуць увагу на брукаваную дарогу вёскі, невялікі аповяд пра польскую школу. Выкарыстаць элемент легенды аб паходжанні назвы вёскі.

Дарога в Баяры – в. Навасёлкі

Па ходу аўтобуса

 

6

Наваколле роднага краю. Мядзельшчына ў 20-я – 30-я гг.

Расказ весці на прыпынку без выхаду з аўтобуса

Даюцца кароткія гістарычныя звесткі аб часе знаходжання Мядзельшчыны ў складзе Другой Рэчы Паспалітай, пераход мяжы жыхарамі ў Савецкую Беларусь.

В. Навасёлкі

 

 

 

 

 

 

 

Праездам

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Панарама вёскі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

Вёска пры “бітай”  дарозе

 

 

 

 

Расказ весці па ходу руху аўтобуса

 

 

 

 

Кароткі экскурсійны матэрыял аб гісторыі населенага пункта, станаўлення калгасаў: “У адной вёсцы – дзве сельгасарцелі..”

 

 

 

 

 

 

В. Навасёлкі – в. Гулі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

В. Гулі-паварот на в. Слабада

 

 

 

 

 

 

 

 

В. Слабада

 

 

 

В. Слабада – г. Мяядзел

Праездам

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Праездам

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Наведванне музея А.Гурыновіча

 

Праездам

Дарога, прыдарожны лясны масіў, ландшафт

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Панарама вёскі,ландшафт

 

 

 

 

 

 

 

 

ДУА “Слабадская СШ імя А.Гурыновіча”

 

Ландшафт, прыдарожны лясны масіў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

35

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

    30

 

 

 

 

20

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дарогі – жывыя сведкі гісторыі.

1. Гісторыя дарогі. Сучасная аўтамагістраль.

 

2. Гісторыя фарміравання флоры беларускага Паазер’я.

 

 

 

 

 

3. “У лесе ёсць усё, што патрэбна для жыцця чалавека”

 

 

 

 

 

4. Фальварак Жосна

 

 

 

 

 

 

5. Месца гібелі Н. Асіненка

 

 

 

 

 

 

 

В.Гулі – пачатак Свянцянскай грады

 

 

 

 

 

 

 

 

Фальварак Кавалькі – месца нараджэння паэта

 

 

 

Ландшафты роднага краю

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Расказ пра сучасныя аўтамагістралі даць пры праездзе па ёй.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Звярнуць увагу на хуткасць руху аўтобуса

 

 

 

 

 

.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прыпынак

 

 

 

 

Па ходу аўтобуса

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гісторыю дарогі паказаць на фоне развіцця дарог паштовай сувязі.

 

 

Выкарыстоўваць метадычны прыём характарыстыкі, коратка расказаць пра фарміраванне флоры Нарачанскага краю. Падкрэсліць значэнне раслін у жыцці чалавека.

 

Звярнуць увагу на пародны склад лесу, які расце паабапал дарогі. Выкарыстоўваць прыёмы апісання і характарыстыкі. Падкрэсліць значэнне леса ў жыцці чалавека.

 

Даць кароткую экскурсійна-гістарычную спраўку. Выкарыстаць звестку з летапісу “…рускія ваевалі Молодечну,… Мяделу і Жосну…”

Расказаць аб подзвігу партызанскай разведчыцы

 

 

 

 

 

Даць кароткую экскурсійную даведку з гісторыі вёскі, выкарыстаць легенду пра лячэбны камень – зубнога ўрача, звярнуць увагу, што менавіта тут пачынаецца Свянцянская града і паказаць узгоркі.

 

Наведванне школьнага музея

 

 

 

Лагічны пераход: лес-гэта ўпрыгажэнне і багацце нашай рэспублікі. Разнастайнасць прыроды. Яе раслінны і жывёльны свету захоўваецца і памнажаецца. Для гэтых мэт ствараюцца запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі.

 

 

 

У Мядзеле

 

Плошча, дамы, Свята-Троіцкая царква, касцёл Маткі Боскай Шкаплернай, руіны замка, Яўрэйсая вуліца

30

Стары Мядзел – былое мястэчка, Новы Мядзел – каралеўскі сталовы горад

 

 

Стаянка на пл. Шаранговіча

 

 

 

 

 

 

 

Правесці невялікі экскурс у гісторыю Мядзела, выкарыстоўваючы ўрыўкі з летапісаў, легенды.

Звярнуць увагу на нацыянальны склад насельніцтва: татары і яўрэі ў Мядзеле, іх заняткі.

Г. Мядзел

 Наведванне музея (Мядзельскі раёённы музей народнай славы або музей гісторыі ДУА “Мядзельская СШ №1 імя У.Дубоўкі” – на выбар)

Музей

45

Аглядная экскурсія па музеі

Прыпынак

Наведванне музея

Дарога Мядзел – аг. Старыя Габы

Праездам па дарозе 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дарога. Наваколле.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

35

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. В. Вусаўшчына – легенды і паданні роднага краю.

 

2. В. Раманаўшчына і в. Зані – мінулае і сучаснасць

 

 

3. В. Качаны – радзіма плеяды Шаранговічаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Паданні і легенды роднага краю.

 

 

 

 

Па ходу аўтобуса

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пазнаёміць з легендай аб Мацярынскай любові

 

Даць кароткія экскурсійныя спраўкі, звярнуць увагу на тлумачэнне паходжання в. Зані.

 

Кароткі аповяд пра нашых выдатных землякоў – ураджэнцаў в.Качаны – Пятра Мікалаевіча Шаранговіча (удзельніка грамадзянскай вайны, начальніка штаба 27-ай Омскай стралковай дывізіі), Сямёна Міхайлавіча Шаранговіча (удзельніка грамадзянскай вайны), Васіля Фаміча Шаранговіча (дзесятага першага сакратара ЦК КПБ), Васіля Пятровіча Шаранговіча (народнага мастака Беларусі) 

 

Легенды і паданні аб паходжанні назваў вёсак.

 

 

 

 

 

10

Заключэнне. Падвесці вынік экскурсіі.Адказаць на пытанні

На месцы прыбыцця

Даць інфармацыю аб найбольш цікавых экскурсійных аб’ектах, якія не ўвайшлі ў маршрут

 

Аўтар-складальнік: У.С.Серадзінскі, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

 


 

        stgaby@myadel.gov.by

       +375 17 97 21359

 

Приходите на экзамены со свежей головой: во многом придется разбираться впервые. (Уитни Браун)