Архіў навін © Старагабскi ВПК

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад - сярэдняя школа"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

адмін сайта

 

© copyright

 

Архіў навін


 З 22.04.2019 у доме культуры аг. Старыя Габы ўрачыста распачаўся Тыдзень народнай творчасці. Удзел  у адкрыцці Тыдня прынялі вучні 1-11 класаў установы адукацыі. На свята былі запрошаны майстрыхі Грузд Г.Ю. і Сіськевіч М., якія цікава расказвалі пра свае вырабы, пра сваю маладосць.

   Для вучняў 1-4 класаў прайшло цікавае пазнаваўча-выхаваўчае мерапрыемства па электрабяспецы. А запомніцца яно надоўга, таму што кожны ўдзельнік атрымаў патрэбныя падарункі.

 

 

План

выхаваўчых мерапрыемстваў Тыдня маці

ў перыяд з 8 па 14 кастрычніка 2018 года

ДУА “Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”

 

Дата

правядзення

Назва

мерапрыемства

Удзельнікі

 

Адказныя

08.10.2018 – 14.10.2018

Выстава малюнкаў “Мая мама лепшая самая…”

 

Вучні 1, 2,

4 класаў

Крывашэева Ж. У.,

Леановіч Н. Б.,

Качарго Т. Я.

Кніжная выстава “Жанчына-маці ў творах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў”

Вучні

1 – 11 класаў

Ярмаковіч А.А.

09.10.2018

 

Завочнае падарожжа “Прафесіі нашых матуль”

 

Вучні

5, 6 класа

Карабейнік С. М., Варабей Н. Б.

10.10.2018

 

Літаратурная кампазіцыя “Уславім Маці светлае імя…”

 

Вучні

11 класа

Босая А. Д.

11.10.2018

 

Час паэзіі “Мілая, добрая…”

 

 

Вучні

8, 9 класаў

Ярмаковіч А. А., Серадзінскі У.С.

12.10.2018

 

Святочная праграма “Матуля любая мая”

 

Вучні

1 – 11 класаў

Крывашэева Ж. У.,

Леановіч Н. Б.,

Качарго Т. Я.

13.10.2018

 

Конкурс чытальнікаў вершаў “Лепшыя вершы для матулі”

 

Вучні

1 – 11 класаў

Босая А. Д.

 

   Цікавую паездку арганізавала ўстанова адукацыі для вучняў 1-7 класаў 1 чэрвеня 2018 года. Група дзяцей разам з педагогамі наведалі экскурсійна-турыстычны комплекс "Аптэкарскі сад" . Выказваем шчырую падзяку ўпраўленню па адукацыі, спорце і турызме Мядзельскага райвыканкама за прадстаўленне транспарту.

       31 мая 2018 года ва ўстанове адукацыі адбылося шэраг цікавых і запамінальных мерапрыемстваў для навучэнцаў, бацькоў і гасцей . Першымі пачалі святкаваць навучэнцы групы дашкольнай адукацыі. Пяць выпускнікоў развіталіся з выхавацелямі, малодшымі сябрамі. Іх чакае першы клас!

       На развітанне з Букваром і з пачатковай школай запрасілі вучні першага і чацвёртага класаў!

       Пасля ўрачыстай лінейкі ўсіх чакала захапляльнае мерапрыемства "Ура! Канікулы!"

        19 мая 2018 года на базе ДУА "Гімназія-інтэрнат г. Мядзела" адбылася раённая навукова-практычная канферэнцыя. Сваю работу прадставіла і наша вучаніца 7 класа Кавалёва Юлія. "Гісторыя аднаго музейнага экспаната" - менавіта над такой тэмай працавала Юлія пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Серадзінскага Уладзіміра Сяргеевіча. Па ацэнках журы работа атрымала другое месца. Віншуем нашага юнага даследчыка Кавалёву Юлію  і кіраўніка Уладзіміра Сяргеевіча Серадзінскага!

 

Яшчэ тады нас не было на свеце,
Калі ў ваеннай буры агнявой,
Лёс вырашаючы будучых стагоддзяў,
Вы бой вялі, святы бой!

Яшчэ тады нас не было на свеце,
Калі з Перамогай вы дадому прыйшлі.
Салдаты Мая, слава вам навекі
Ад усёй зямлі, ад усёй зямлі!

Дзякуем, салдаты, вас
За жыццё, за дзяцінства і вясну,
За цішыню,
За мірны дом,
За свет, у якім мы жывем!

     Урачыстыя мітэнгі да Дня Перамогі адбыліся 9 мая 2018 года ў в. Зані і ў аг. Старыя Габы 

 

   На пытанні з розных галін жыцця трэба была знайсці адказ  14 красавіка самым інтэлектуальным хлопчыкам і дзяўчынкам устаноў адукацыі Мядзельскага раёна. У склад каманды нашай установы ўвайшлі Баслык Аляксандра, Міронава Таццяна, Грузд Марына, Сівіцкая Яўгенія, Фарына Яўген і Івашка Мікіта. У агульным заліку з 15 каманд наша заняла 5-ае. Малайцы, віншуем!

      На базе ДУ "Мядзельскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" адбылася раённая спартакіяда сярод работнікаў сістэмы адукацыі Мядзельскага раёна.  Каманда ўстановы ў складзе Уласавец Т. М., Леановіч Н. Б., Ярмаковіч А. А., Алексіевіч І. Г., Петуха М. П., Жыхара Л. І. прыняла таксама ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. І як вынік - дыплом ІІ ступені ў групе "Б" атрымала наша каманда!

   16 сакавіка 2018 года згодна з  планам работы ўстановы адукацыі на 2017/2018 навучальны год адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход. Прынялі ўдзел і прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Карапецян І. А. і Данілік К.В., старшы інспектар інспекцыі дарожна-патрульнай службы ДАІ Мядзельскага РАУС Купрэвіч А.А. Прафілактычныя гутаркі былі праведзены як з бацькамі так і з навучэнцамі ўстановы адукацыі. Бацькі і  дзеці мелі магчымасць атрымаць пытанні на хвалюючыя пытанні.

     Вясновае сонейка таксама вырашыла парадаваць цеплынёй і святлом усіх жанчын і дзяўчынак напярэдадні свята 8 Сакавіка. Самыя цёплыя віншаванні чуліся 7 сакавіка і ад нашых мужчын і хлопчыкаў, якія падрыхтавалі мерапрыемства пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 5 класа Грынкевіч Анастасіі Віктараўны.

   1 сакавіка адзначаецца Сусветны Дзень грамадзянскай абароны. З гэтай нагоды ўстанову наведалі прадстаўнік РАНС  - начальнік ПАСЧ №1 Булыга В.А., які правёў прафілактычна-азнаямляльную гутарку і арганізаваў эвакуацыйныя мерапрыемствы.

    У рамках падрыхтоўкі да паседжання метадычнага аб'яднання настаўнікаў-прадметнікаў гуманітарнага цыклу педагогамі арганізавана ўзаеманаведванне вучэбных заняткаў.

      23 лютага 2018 года ва ўстанове ўсе словы віншаванняў былі накіраваны нашым дарагім і любімым мужчынам і хлопчыкам. Цікавую забаўляльную праграму падрыхтавалі настаўнікі пачатковых класаў Леановіч Наталья Браніславаўна і Крывашэева Жанны Усцінаўна разам з дзяўчынкамі.

  27 студзеня 2018 года адбыўся раённы этап конкурсу юных даследчыкаў сярод  малодшых школьнікаў. Прадстаўніца нашай установы вучаніца 3 класа Карабань Дзіяна шукала разам з настаўнікам Качарго Таццянай Яўгенаўнай прыродныя фарбавальнікі. 

  Адразу некалькі вучняў установы адукацыі атрымалі членскія білеты БРСМ. Уручэнне адбылося ў час сустрэчы на базе школы з прадстаўнікамі раённай арганізацыі першым сакратаром Апанасёнак М. і другім сакратаром Шчамель Н. Паўдзельнічалі вучні і ў інтэрактыўнай гульні "Мая Міншчына".

     5 лютага 2018 года адразу дзве сустрэчы адбыліся на базе ўстановы. Прафілактычную гутарку правяла начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Вайцюльян Вікторыя Аляксандраўна. Аб мерах пажарнай бяспекі расказала інспектар аддзела па надзвычайных сітуацыях Данілік Кацярына Васільеўна. Правялі і пазапланавую эвакуацыю навучэнцаў і работнікаў установы адукацыі.

   Зімовыя сцюжы і завеі не ствараюць перашкод для тых, хто чакае і спяшаецца на сустрэчу з дзяцінствам, са школай. Вось і дзень 10 лютага 2018 года для былых выпускнікоў Старагабскай школы стаў чаканым і ўзрушаным. Вечар сустрэчы "Пайсці, каб зноў вярнуцца..." пакінуў цёплыя ўражанні як для арганізатараў так і для саміх выпускнікоў. А падрыхтавалі і арганізавалі сустрэчу настаўнік Варабей Наталія Багуславаўна і класны кіраўнік 10 класа Босая Алена Дзмітрыеўна.

      У час зімовых канікулаў  адбыліся навагоднія святы. Вучні ўстановы прымалі ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах. У групе  дашкольнай адукацыі таксама сустракалі доўгачаканых гасцей: Дзеда Мароза і Снягурачку.

      Традыцыйна адбыўся розыгрыш латарэй. Супер-прыз дастаўся сям'і Зылінскіх. Астатнія таксама засталіся рады падарункам. 

      Адным з самых доўгачаканых і чароўных святаў з'яўляецца Навагодняе свята. Шмат цукерак, падарункаў і канечне цікавых сустрэч. Менавіта так можна сказаць пра экскурсійную паездку навучэнцаў установы ў г. Мінск 2 студзеня 2018 года, у час якой дзеці наведалі святочнае прадстаўленне ў Палацы Рэспублікі.

    У рамках шостага школьнага дня вучні 3-8 класаў здзейснілі экскурсійную паездку ў г. Мядзел з наведваннем музея Народнай славы і краязнаўчага музея на базе ДУА "Мядзельская сярэдняя школа №1 імя У. Дубоўкі". З экспанатамі і экспазіцыямі  падрабязна пазнаёміў настаўнік гісторыі Серадзінскі Уладзімір Сяргеевіч.

   У рамках падрыхтоўкі да педсавета па тэме "Факультатыўныя заняткі: задачы, здабыткі, праблемы, шляхі рэалізацыі" на працягу двух тыдняў праводзіліся адкрытыя заняткі, падрыхтаваныя педагогамі Леановіч Н.Б., Варабей Н. Б., Крывашэевай Ж.У., Босай А.Д. 

     Дзе жыве ліса, чым харчуецца вавёрачка, для чаго патрэбныя вочкі і вушкі, чаму ідзе снег і дождж? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні шукаюць адказы вахаванцы групы дашкольнай адукацыі разам са сваім выхавацелем Клімовіч Л. Ч. 

   24 лістапада па запрашэнні кіраўніцтва ўстановы адукацыі наведалі прадстаўнікі Мядзельскага РАНС інспектары Карапецян І. А. і Балаш І.А. Напярэдадні навагодніх свят, ацяпляльнага сезону былі агучаны правілы карыстання  ацяпляльнымі прыборамі,  петардамі. Таксама кожны удзельнік сустрэчы атрымаў памяткі на супрацьпажарную тэматыку.

       13 лістапада вучні ўстановы мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні, падзяліцца маленькімі сакрэтамі і атрымаць карысную параду на сустрэчы з пісхолагам ДУА "Мядзельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр" Марозам Іванам Юр'евічам.

  Цікавае мерапрыемства пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 8 класа Серадзінскга Уладзіміра Сяргеевіча падрыхтавалі вучні 1-8 класаў да Дня Маці. Мамы, якія прысутнічалі на свяце, пачулі цёплыя словы ўдзячнасці ад дзетак, паслухалі песні і нават прынялі ўдзел у конкурснай праграме. 

   У рамках акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці!" ва ўстанове праходзілі класныя гадзіны, інфармацыйныя гадзіны, дзе звярталася ўвага на правілы бяспечных паводзін як у школе так і дома. Педагогі сустракаліся з бацькамі, нагадваючы пра адказнасць за астаўленне дзяцей адных , за правілы перавозкі непаўналетніх у транспарце і  інш. 5 верасня адбылася сустрэча педагогаў і навучэнцаў установы з інспектарам Мядзельскага РАНС Карапецян І. А.

     Цудоўная раніца 1 верасня 2018 паклікала зноў усіх у школу! На святочнай лінейцы  віншаванні атрымлівалі вучні, настаўнікі і бацькі. Прадстаўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, спроту і турызму далучыліся да віншаванняў, уручылі падарункі нашым першакласнікам. А першы званок паклікаў на ўрок "Мая Айчына!"

 

            ЗАПРАШАЕМ     25.11.2017                                   

09.00.

Кансультацыі для бацькоў (Алексіевіч І.Г.)

Заняткі  аб’яднанняў па інтарэсах:

“Гадзіна футбола” (Петух М.П.)

“Юны экскурсавод” (Серадзінскі У.С.)

 

10.00.

Брэйн-рынг

“Ведай свае правы”

(1 – 10 класы)

(Алексіевіч І.Г.)

 

11.00.

Заняткі аб’яднанняў   па інтарэсах:

“Шашкі і шахматы”” (Петух М.П.)

“Музеязнаўства” (Серадзінскі У.С.)

 

               ЗАПРАШАЕМ  18.11.2017!                                     

09.00.

Кансультацыі для бацькоў (Карабейнік С.М.)

Заняткі аб’яднанняў па інтарэсах:

“Гадзіна футбола” (Петух М.П.)

“Юны экскурсавод” (Серадзінскі У.С.)

 

 

10.00.

Віктарына

“Кухня народаў свету”

(1 – 10 класы)

(Карабейнік С.М.)

 

 

 

11.00.

Заняткі аб’яднанняў па інтарэсах:

“Шашкі і шахматы”” (Петух М.П.)

“Музеязнаўства” (Серадзінскі У.С.)

                            ЗАЦВЯРДЖАЮ

                            Дырэктар ДУА

                            _______ Т. М. Уласавец

                           “___” _______2017г.

 

 

ПЛАН

мерапрыемстваў ДУА “Старагабскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

па правядзенні прафілактычнай акцыі “Бяспечныя канікулы”

ў перыяд з 23.10.2017 па 07.11.2017

 

Дата правядзення

Мерапрыемства

Удзельнікі

Адказныя

Штодзенна з 23.10 па 27.10 2017

на апошнім уроку

 

Хвілінкі бяспекі

Вучні 1-10 класаў

Настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі

25.10.2017

Сустрэча з інспектарам ДАІ

“Бяспечныя паводзіны на дарогах”

Вучні 1-10 класаў

Уласавец Т. М., дырэктар

26.10.2017

Конкурс  малюнкаў «Святлафор спяшаецца на дапамогу»

 

Выхаванцы ГПД

Выхавацелі ГПД

27.10.2017

Класныя гадзіны “Правілы паводзін у час асенніх канікулаў”

Вучні 1-10 класаў

Класныя кіраўнікі

27.10.2017

Агульнашкольная лінейка

“Бяспечныя канікулы”

Вучні 1-10 класаў

Босы І. Ч., намеснік дырэктара

31.10.2017

Мультвіктарына “Правілы на дарогах”

Вучні 1-5 класаў

Класныя кіраўнікі 1-5 класаў

30.10 -03.11.2017

Выдача памятак вучням «У правілаў дарожнага руху канікулаў няма»

 

Вучні 1- 10 класаў

Класныя кіраўнікі 1-10 класаў

04.11.2017

Рэйд бацькоўска-настаўніцкага патруля

 

Босы І. Ч., намеснік дырэктара

28.10-07.11.2017

Абследванне ЖБУ навучэнцаў з правядзеннем індывідуальна-прафілактычных гутарак з бацькамі “Мы ў адказе за сваіх дзяцей”

 

Сем’і навучэнцаў

Кіраўніцтва ўстановы, класныя кіраўнікі

 

 

 

  Па асобным плане праводзіліся падчас зімовых канікулаў розныя мерапрыемствы: віктарыны, спартыўныя спаборніцтвы, сустрэчы, пазнаваўчыя гульні. Вялася падрыхтоўка да навукова-практычнай канферэнцыі, вялася даследчая дзейнасць вучняў пачатковых класаў.

  Сустрэчу з цікавымі казачнымі персанажамі ўсім удзельнікам і гасцям мерапрыемства падарыў ранішнік "Навагодняя казка", які адбыўся 27 снежня 2016. Акрамя танцаў, песень усіх чакаў розыгрыш навагодняй латарэі.

15.10.2018

акцыя "За бяспеку разам!"

С 15 октября по 2 ноября по всей стране пройдет республиканская пожарно-профилактическая акция по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилье «За безопасность вместе!».

Статистика говорит о том, что главной причиной гибели людей от пожаров в жилищном фонде является незнание либо пренебрежение мерами безопасности, так называемый человеческий фактор – беспечные, неосторожные действия человека.

Акцент при проведении акции делается на помощи одиноким и одиноко проживающим пожилым гражданам, инвалидам, семьям, в которых дети находятся в социально опасном положении, и другим людям в приведении их домов и квартир в пожаробезопасное состояние.

К акции присоединились Министерство внутренних дел, Министерство труда и социальной защиты, Министерство образования, Министерство информации, Министерство жилищно-коммунального хозяйства, Министерство здравоохранения и Министерство энергетики.

Приглашаем всех граждан принять участие в акции! Проверьте работоспособность автономных пожарных извещателей, а в случае отсутствия установите их в жилых помещениях. Кроме того, обратите внимание, исправно ли отопительное оборудование в ваших домовладениях, а также электрической проводки.

Помните, что в соответствии с законодательством Республики Беларусь, ответственность за соблюдение требований пожарной безопасности в жилых домах, принадлежащих гражданам на праве частной собственности, возложена на их собственников.

с

 

  • Сцяжынкамі роднага краю...
  • 10 верасня 2019 года - адзіны дзень бяспекі
  • 2 верасня 2019 года
  • Акцыя "Бяспечны Новы год"

 

 


           

 

  (8 017 97) 35138       stgaby@myadel.edu.by

 

Хто ведае ўсё, таму яшчэ трэба вучыцца і вучыцца. (Славамір Урублеўскі)