Школьны краязнаўчы музей © Старагабская сярэдняя школа

 

XX

Змена памеру шрыфта

Усе сучасныя браўзэры дазваляюць змяняць памер шрыфта на старонцы сайта шляхам изменeния маштабу

У большасці выпадкаў для змены маштабу скарыстайцеся камбінацыяй клавіш "Ctrl і +" ці "Ctrl і -"

Так жа можаце выкарыстоўваць камбінацыю "Ctrl і скролл"

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Старагабская сярэдняя школа"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

індэкс цытавання

індэкс цытавання

 

наш банэр

 

адмін сайта

 

© copyright

 

Школьны краязнаўчы музей


Гісторыка-краязнаўчы музей

дзяржаўнай установы адукацыі

“Старагабская

 сярэдняя школа”

 

Дата стварэння музея – 20 ліпеня 1986г.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:   

  1. Мінулае нашых мясцін
  2. Пад уладай буржуазна-памешчыцкай Польшчы (1920-1939 г.г.)
  3. Народная творчасць
  4. У дружнай сям’і савецкіх народаў (1939-1941 г.г.)
  5. За гонар і незалежнасць Айчыны (1941г.)                                                     
  6. Гісторыя калгаса
  7. “Тут дзесяць класаў пройдзена”

 

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду – 1061,

дапаможнага фонду – 411.

 

Музей займае адзін пакой былога дзіцячага сада. Плошча – 88 м. кв.

У экспазіцыі музея ёсць экспанаты, якія датуюцца IX, ХІІ, XVII-XX  ст.ст.

     

 

На базе музея праводзяцца прадметныя ўрокі па гісторыі, літаратуры, геаграфіі, класныя гадзіны, бацькоўскія сходы. На працягу навучальнага года і падчас правядзення аздараўленчага лагера праводзяцца экскурсіі для вучняў і педагогаў не толькі гэтай установы адукацыі, але і ўстаноў адукацыі раёна. Гасцінна расчыняюцца дзверы музея для сустрэчы  з ветэранамі, воінамі-інтэрнацыяналістамі, з мясцовымі краязнаўцамі і паэтамі. Карыстаюцца попытам пастаянна дзеючыя выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці.  Стала добрай традыцыяй праводзіць у музеі  прыём у члены БРПА.

 

 

На базе музея працуюць гурткі “Музеязнаўства” і “Юны экскурсавод”, факультатыў “Асновы вучнёўскай даследчай працы па гісторыі”.

 

 

У газетах “Нарачанская зара”, “Мінская праўда”, “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета” публікаваліся матэрыялы аб рабоце школьнага музея.

 

Адрас музея: 222393 в. Старыя Габы, вул.Школьная, д.1 

тэлефон: 8 017 97 21359

 

Дырэктар установы адукацыі                  Босы Іван Часлававіч               

Кіраўнік музея                                       Серадзінскі Уладзімір Сяргеевіч

Экскурсіі па школьнаму музею

Фотагалерэя

 


 

        stgaby@myadel.gov.by

       +375 17 97 21359

 

Сакрэт настаўніцтва ў тым, каб паказаць што вы ўсё жыццё ведалі тое, пра што прачыталі ўчора ўвечары. (Славамір Урублеўскі)